Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава: Санкцыі супраць Кіеву вісяць на валаску


Браніслаў Камароўскі
Браніслаў Камароўскі

Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі заявіў, што на гэтым этапе ўкраінскага канфлікту найбольш важна прадухіліць выкарыстаньне грубай сілы.

«У цяперашні час ва Ўкраіне можна ўбачыць радыкалізацыю з абодвух бакоў» – цытуе польскага прэзыдэнта прэс-агенцтва ПАП.

«Украінскія ўлады павінны быць адназначна перакананыя, што санкцыі вісяць на валаску, што яны насамрэч могуць быць уведзеныя ў любы час, калі не спыніць сьпіраль канфлікту» – падкрэсьліў кіраўнік польскай дзяржавы.

«Мы ўсьведамляем, што санкцыі зьяўляюцца надзвычайным захадам, які часам узьдзейнічае на ўяўленьне, калі ўяўляе сабой пагрозу» – дадаў ён.

Адначасова Браніслаў Камароўскі нагадаў і пра адваротны бок міжнародных санкцый:

«Трэба нам аднак помніць, што санкцыі могуць пабольшыць, а не аддаліць рызыку пераарыентацыі ў бок больш ці менш аўтарытарных краінаў на ўсходзе. Прыкладам такога працэсу можа быць Беларусь».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG