Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Эўразьвязу ў Расеі Вігаўдас Ушацкас напярэдадні саміту Эўразьвяз — Расея, які адбудзецца 28 студзеня ў Брусэлі, асудзіў ціск з боку афіцыйнай Масквы на сваіх суседзяў.

Ён падкрэсьліў, што пазыцыі Масквы і Брусэлю ў пытаньні Ўкраіны разыходзяцца.

«Сытуацыя ва Ўкраіне будзе абмяркоўвацца на саміце Эўразьвяз — Расея 28 студзеня празь відавочныя разыходжаньні нашых падыходаў да гэтай краіны і да ейнага права свабодна выбіраць шлях разьвіцьця», — заявіў дыплямат.

Як адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ, «толькі дыялёг з удзелам усіх бакоў можа быць пасьпяховым выйсьцем. Эўрапейскі зьвяз гатовы садзейнічаць палітычнаму дыялёгу і дээскаляцыі сытуацыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG