Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч паставіў кіраўніком сваёй адміністрацыі «ястраба»


Андрэй Клюеў

Андрэй Клюеў

Віктар Януковіч у разгар канфлікту ў Кіеве прызначыў новага кіраўніка сваёй адміністрацыі.

Віктар Януковіч сваім указам прызначыў Андрэя Клюева кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта, звольніўшы яго з пасады сакратара Рады нацыянальнай абароны і бясьпекі.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Януковіча.

Клюева лічаць адным зь ястрабаў у атачэньні Януковіча, яго называюць вінаватым у крывавым разгоне студэнцкага Эўрамайдану 30 лістапада 2013 году, што выклікала масавыя пратэсты па ўсёй Украіне.

Папярэдні кіраўнік адміністрацыі Сяргей Лёвачкін пасьля тых падзеяў падаў заяву аб звальненьні, але звольнілі яго толькі ў студзені.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG