Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаркасы: За пагром адміністрацыі затрымана 58 чалавек


У Чаркасах пасьля штурму абласной дзяржадміністрацыі, у якой брала ўдзел больш за 300 чалавек, 58 чалавек дастаўленыя ў Сасноўскі раённы аддзел унутраных спраў.

Пра гэта паведамляе www.unian.net са спасылкай на прэс-рэліз УМУС Украіны ў Чаркаскай вобласьці.

Міліцыя заклапочаная тым, што некаторыя асобы чыняць шэраг правапарушэньняў, зьвязаных з масавымі беспарадкамі, пагромамі, зьнішчэньнем маёмасьці і захопам будынкаў.

«23 студзеня на Саборнай плошчы Чаркасаў 300 грамадзянаў, ігнаруючы патрабаваньні праваахоўнікаў захоўваць спакой і не дапускаць масавых беспарадкаў, накіраваліся да абласной дзяржадміністрацыі, выламалі дзьверы і зайшлі ў фае, пашкодзілі і падпалілі маёмасьць. Маладыя людзі выкарыстоўвалі піратэхніку, камяні, жалезныя дубцы», — гаворыцца ў паведамленьні
Супрацоўнікі міліцыі даставілі ў Сасноўскі райаддзел міліцыі 58 чалавек, у дачыненьні да якіх можа быць заведзеная крымінальная справа. Зараз вядзецца допыт затрыманых, каб вызначыць ролю кожнага ў масавых пагромах.
Пад Чаркаскай абласной адміністрацыі падчас штурму памяшканьня пацярпела студэнтка аднаго зь мясцовых ВНУ, якую ўжо праапэравалі. Яе стан ацэньваюць як крытычны. Дзяўчыне на галаву скінулі кветкавы вазон з 4-га паверху.
XS
SM
MD
LG