Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле www.gismeteo.ua, у Кіеве, дзе людзі працягваюць стаяць на барыкадах у супрацьстаяньні з міліцыяй, бліжэйшымі днямі маразы не адступяць.

Сёньня, 24 студзеня, ноччу ў Кіеве было −16 градусаў. Днём будзе мінус 15 —16. Да ночы тэмпэратура зьнізіцца да −18. Ападкаў не прагназуецца.

У суботу будзе яшчэ халадней: з раніцы, увечары і ноччу — ад −22 да −24. Удзень трохі пацяплее, будзе калі −16. Удзень будзе бязвоблачна.

У нядзелю, 26 студзеня, тэмпэратура на працягу сутак будзе вагацца ад −15 да −20 градусаў. Будзе малавоблачна.

Адноснага адступленьня маразоў, паводле сыноптыкаў, можна чакаць толькі ў пачатку лютага.
XS
SM
MD
LG