Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэраў апазыцыі асьвісталі і вымусілі прыслухацца да Майдану


Віталь Клічко, 19 студзеня 2014
Віталь Клічко, 19 студзеня 2014

Віталь Клічко прызнаў, што ўлады вядуць перамовы несумленна, але адзначыў, што перамовы варта працягваць — каб не праліць кроў.

Сустрэча ўладаў і парлямэнцкай апазыцыі, якая праходзіла ў сераду больш за чатыры гадзіны — прайшла безвынікова. Паводле Віталя Клічко, улады пагадзіліся вызваліць затрыманых на Грушэўскага людзей толькі пры ўмове спыненьня сілавых дзеяньняў. Актыўныя ўдзельнікі супраціву ўспрынялі гэтыя словы воклічамі незадаволенасьці. Таму лідэры апазыцыі абвясьцілі пра тое, што вуліца Грушэўскага становіцца часткай Майдану. Між тым, улады раней выказалі незадаволенасьць тым, што апазыцыя не асудзіла дзеяньні экстрэмістаў.

Пасьля заканчэньня перамоваў Віталь Клічко і Алег Цягнібок пайшлі не на Майдан, а на вуліцу Грушэўскага, дзе працягвалася перамір’е. Апазыцыянеры распавялі, што ўлады пагадзіліся зьмяніць меру стрыманьня для затрыманых актывістаў пратэсту, а МУС — не ўжываць агнястрэльную зброю (хоць да гэтага часу ўжываньне агнястрэльнай зброі з боку ўлады адмаўлялася). А ў наступны аўторак парлямэнт разгледзіць вылучаныя пратэстоўцамі патрабаваньні: у прыватнасьці, адстаўку ўраду і амністыю для ўдзельнікаў закалотаў.

Улады адпусьцяць затрыманых пры ўмове спыненьня сілавых дзеяньняў на Грушэўскага — Клічко
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:14 0:00
Наўпроставы лінк


Аднак улады вылучылі таксама свае ўмовы — спыненьне сілавых дзеяньняў і стварэньне буфэрнай зоны паміж актыўнымі ўдзельнікамі супраціву і працаўнікамі МУС. Фактычна, актывісты маюць пакінуць барыкады і адступіць з вуліцы Грушэўскага. Таму сярод актывістаў супраціву было шмат незадаволеных тым, што апазыцыйныя лідэры, не дасягнуўшы рэальных вынікаў, заклікаюць падоўжыць перамір’е.


Лідэры апазыцыі прыслухаліся да Майдану


Пасьля на майдане Незалежнасьці Віталь Клічко прызнаў, што многім яго выступ не спадабаецца. Ён прызнаў, што ўлады вядуць перамовы несумленна, але адзначыў, што перамовы варта працягваць — каб не праліць кроў. Затое лідэр «Удар» заклікаў да страйку.

Алега Цягныбока, які распавядаў аб хадзе перамоваў, пачалі досыць гучна абсьвістваць. Алег Цягныбок заклікаў вызначыцца — ладзіць далей супраціў ці пагадзіцца на перамір’е. Большасьць удзельнікаў мітынгу прагаласавалі за супраціў. Таму Арсень Яцанюк абвясьціў аб тым, што барыкады на вуліцы Грушэўскага становяцца тэрыторыяй Майдану.

Апазыцыя абвясьціла Грушэўскага тэрыторыяй Майдану
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00
Наўпроставы лінк


«Рашэньне прынятае. Мы аб’яўляем Грушэўскага тэрыторыяй Майдану, — сказаў Яцанюк. — Ні кроку назад. Я прашу ўсіх — дысцыпліна. Гэта падтрымліваецца? Дакладнае выкананьне загадаў. Гэта падтрымліваецца? Або пашыраем мы тэрыторыю Майдана? Зьвяртаюся да Андрэя Парубія пашырыць тэрыторыю Майдану».

Раней міністар юстыцыі Олэна Лукаш, якая ўваходзіць у працоўную групу па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу, заявіла аб працягу перамоваў. Яна таксама выказала шкадаваньне з нагоды таго, што «лідэры апазыцыі адмовіліся асудзіць экстрэмісцкія дзеяньні».


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG