Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры партый УДАР Віталь Клічко і «Свабода» Алег Цягныбок, якія сёньня прымалі ўдзел у перамовах у адміністрацыі прэзыдэнта Віктара Януковіча, выступілі пасьля гэтай сустрэчы позна ўвечары перад удзельнікамі супрацьстаяньня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

У прыватнасьці, Клічко заявіў, што апазыцыя дамовілася зь Януковічам спыніць сілавое супрацьстаяньне і адпусьціць усіх затрыманых на Грушэўскага. Паводле яго словаў, прэзыдэнт паабяцаў, што ўсе затрыманыя будуць адпушчаны на працягу трох дзён. Са свайго боку, пратэстоўцы таксама павінны ўстрымлівацца ад ужываньня сілы.



Цягныбок паведаміў, што затрыманых павінны вызваліць па рашэньнях судоў, якія зьменяць ім меру стрыманьня. А ў аўторак, 28 студзеня, на пазачарговай сэсіі Вярхоўнай Рады павінны разгледзець пытаньне аб законах 16 студзеня, аб адказнасьці ўраду і пра закон аб дэкрыміналізацыі ўсіх затрыманых удзельнікаў падзей вакол Майдану.
Дэманстранты па-рознаму сустрэлі гэтыя паведамленьні. Радыкальная частка асуджала іх за гэтыя дамоўленасьці і заклікала працягваць «рэвалюцыю».

Апазыцыянеры таксама паведамілі, што Міністэрства ўнутраных спраў паабяцала афіцыйна адмовіцца ад выкарыстаньня агнястрэльнай зброі, і заклікалі да раніцы падоўжыць перамір’е на Грушэўскага.

Дэманстранты па-рознаму сустрэлі гэтыя паведамленьні. Радыкальная частка асуджала іх за гэтыя дамоўленасьці і заклікала працягваць «рэвалюцыю».

Трэці ўдзельнік сустрэчы з боку апазыцыі, лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк на Грушэўскага не прыйшоў. Раней, сыходзячы зь перамоваў у адміністрацыі прэзыдэнта, ён сказаў толькі, што ўдзельнікі сустрэчы «хацелі спыніць кровапраліцьцё, і шанец вельмі высокі».

Зь іншага боку, міністар юстыцыі Олэна Лукаш, камэнтуючы вынікі сустрэчы з боку ўлады, не прывяла такіх падрабязнасьцяў і ўспомніла толькі, што на сустрэчы абмяркоўваліся «пытаньні неадкладнага вызваленьня незаконна займаных памяшканьняў, магчымай амністыі і іншыя пытаньні, якія змогуць разгледзець народныя дэпутаты на пазачарговай сэсіі», а таксама пытаньні адказнасьці ўраду і перамовы будуць працягнутыя.

Замест гэтага яна зьвярнула асаблівую ўвагу, што лідэры апазыцыі «другі раз адмовіліся асудзіць экстрэмісцкія дзеяньні», не асудзілі захоп будынкаў мясцовых органаў улады, а таксама «ня быў знойдзены адказ на пытаньне, ці зьбіраюцца лідэры апазыцыі ў далейшым кантраляваць ход радыкальных падзеяў на вуліцах Кіева».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG