Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Луцэнка распавёў пра гібель Вярбіцкага


Ігар Луцэнка, архіўнае фота
Ігар Луцэнка, архіўнае фота

Актывіста Юрыя Вярбіцкага выкралі 21 студзеня разам зь Ігарам Луцэнкам, намесьнікам камэнданта Эўрамайдану.

Паводле Луцэнкі, Вярбіцкі атрымаў траўму вока падчас сутычкі з «Бэркутам» у цэнтры Кіеву.

Луцэнка сказаў, што яны абодва былі выкрадзеныя групай невядомых са шпіталя, дзе Вярбіцкі зьвярнуўся па мэдычную дапамогу ў сувязі з траўмай вока. Яны былі кінутыя ў фургон і адвезеныя ў лес пад Кіевам, дзе кожны зь іх быў зачынены асобна ў закінутым будынку.

Луцэнка распавёў, што невядомыя яго зьбівалі, дапытвалі і прымушалі маліцца на каленях і зь мяшком на галаве, інсцэнізуючы акт пакараньня сьмерцю.

Хоць МУС Украіны абверг абвінавачаньні ў дачыненьні да гэтага выкраданьня, Луцэнка лічыць, што яго выкрадальнікі маюць сувязі зь міліцыяй.

Луцэнка быў вызвалены, а Вярбіцкага знайшлі мёртвым. Мяркуецца, што ён замёрз насьмерць.

Гэтая жудасная гісторыя шмат каму ва Ўкраіне нагадала справу выкраданьня журналіста Георгія Гангадзэ і яго забойства ў лесе пад Кіевам у 2000 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG