Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч: трэба тэрмінова склікаць Вярхоўную Раду


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў аб неабходнасьці працягнуць перамовы аб вырашэньні крызісу на пазачарговай сэсіі Вярхоўнай Рады.

«Украінская праўда » паведамляе, што лідэр партыі «Свабода » Алег Цягнібок, выступаючы ў цэнтры Кіева, заявіў, што першым патрабаваньнем апазыцыі зьяўляецца скліканьне пазачарговай сэсіі Вярхоўнай Рады, на якой трэба паставіць пытаньне аб адстаўцы ўрада Мікалая Азарава. Апазыцыя таксама патрабуе прыняцьця новай канстытуцыі і адначасовых прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў.

Наступным патрабаваньнем — па словах Цягнібок — стане вызваленьне ад крымінальнага перасьледу ўдзельнікаў усіх акцый пратэсту. Будзе апазыцыя патрабаваць і пакараньня ўсіх вінаватых у гібелі дэманстрантаў.

Раней у чацьвер лідэр партыі " УДАР " Віталь Клічко дамовіўся з сілавікамі і актывістамі аб перамір’і на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве — прынамсі, да завяршэньня перамоў па крызісу.

Ахвярамі сутыкненьняў у Кіеве з 20 студзеня сталі як найменей пяць чалавек. Улады сьцьвярджаюць, што ў дэманстрантаў стралялі правакатары. Раненьні і траўмы атрымалі каля 300 чалавек.

У чацьвер жыхары Роўна захапілі абласную адміністрацыю. Тысячы людзей прыйшлі да будынка і патрабуюць сустрэчы з кіраўніцтвам.

У Львове мітынгоўцы вымусілі губэрнатара вобласьці Алега Сала напісаць заяву аб адстаўцы, таксама захапіўшы будынак адміністрацыі. Сала пазьней абверг гэта.

Дэпутаты Днепрапятроўскага абласнога савета заклікалі прэзыдэнта прыняць усе прадугледжаныя законам меры для навядзеньня парадку ў краіне. Дэпутаты фракцый " Бацькаўшчына " і " Фронт зьмен " байкатавалі пазачарговую сэсію аблсавету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG