Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Балтушкін: Размаўляць пакуль не пачаў, бо жыву ў Казахстане


Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. На жаль, па-беларуску я пакуль размаўляць не пачау, так як пражываю ў Казахстане, але думаю да гэтага я прыйду.

2. Карыстаюся мовай толькi ў крузе сваёй сям'i.

3. Мова гэта нiць, якая зьвязвае мяне з Радзiмай.

4. Нiякiх цяжкасьцей ад роднай мовы быць ня можа, калi ты паважаеш сябе і сваю Радзiму.

5. «Свабодзе» я раю працягваць сваю працу ў справе вызваленьня нашай краiны Беларусь. Калi спатрэбіцца любая дапамога ў гэтай справе, зьвяртайцеся, заўсёды дапамагу чым змагу.
XS
SM
MD
LG