Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1000 дзён зьняволеньня Статкевіча

абноўлена

Сёньня ў Катавіцах (горад на поўдні Польшчы) адбылася акцыя салідарнасьці зь беларускім палітвязьнем і былым кандыдатам у прэзыдэнты Міколам Статкевічам, які ўжо адседзеў 1000 дзён са свайго шасьцігадовага турэмнага прысуду.

У цэнтры гораду быў пастаўлены намёт, дзе можна было падпісацца на адмысловай паштоўцы, якую арганізатары хочуць паслаць Аляксандру Лукашэнку разам з Унівэрсальнай дэклярацыяй правоў чалавека.

Акцыю арганізавала мясцовае бюро дэпутата Эўрапарлямэнту з Польшчы Марка Мігальскага, якога мы папрасілі сказаць некалькі словаў пра яе мэту:

Мігальскі: Мы сёньня правялі трохгадзінную акцыю ў Катавіцах, але ўжо ад некалькіх тыдняў мы вядзем гэтую акцыю на сайце change. org (http://www. change. org/onemore2befree ). Гэта — акцыя падтрымкі Міколы Статкевіча, апошняга палітвязьня Плошчы-2010 і апошняга былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, які ўсё яшчэ сядзіць у турме, ужо больш за 1000 дзён. Сёньня мы зьбіралі подпісы на такой паштоўцы, якую хочам паслаць ня столькі Статкевічу, зь якім зьвязацца вельмі цяжка, колькі Лукашэнку, і далучыць да яе асобнік Унівэрсальнай дэклярацыі правоў чалавека. Мы хочам, каб Лукашэнка ведаў, што міжнародная супольнасьць не забывае, як ён адносіцца да сваіх грамадзян і апазыцыянэраў.

РС: Шмат подпісаў вам удалося сёньня сабраць?

Мігальскі: На сайце change. org мы назьбіралі 2400 подпісаў. У Катавіцах мы сабралі дадатковыя подпісы, і я думаю, што разам будзе іх каля 3 тысяч.

РС: Як бы вы пракамэнтавалі ўчарашнія намёкі Лукашэнкі на тое, што ён быў бы ня супраць, каб выпусьціць Статкевіча, калі б той напісаў просьбу аб памілаваньні. І адказ Статкевіча, які перадаў жонцы, што ён не Хадаркоўскі, і ніякай такой просьбы пісаць не зьбіраецца...

Мігальскі: Я ня маю права камэнтаваць паводзіны Статкевіча, таму што ён знаходзіцца ў вельмі цяжкой сытуацыі... Але я ахвотна скажу пра паводзіны Лукашэнкі. Я ўпэўнены, што ён, як і Пуцін перад алімпіядай у Сочы, выпусьціць частку апазыцыянэраў. Але мы не павінны дазваляць яму падманваць нас і браць удзел у гэтай ягонай гульні, калі ён выпускае адных, а пакідае іншых. Патрабаваньне міжнароднай супольнасьці і Эўразьвязу яснае — неадкладнае і безумоўнае вызваленьне ўсіх палітвязьняў ды іх рэабілітацыя. Недапушчальная сытуацыя, у якой мы радаваліся б вызваленьню адных і пагаджаліся б на зьняволеньне іншых.


Марына Адамовіч: Гэта 1000 дзён безь Міколы


Марына Адамовіч
Марына Адамовіч
Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, заўважыла, што насамрэч 1000 дзён ад арышту мужа мінулі, бо з таго часу прайшло ўжо 3 гады, месяц і 3 дні. Аднак пазначыць гэты рубеж, на думку Марыны Адамовіч, вельмі важна, каб зноў прыцягнуць увагу людзей да праблемы палітвязьняў у Беларусі. Марына Адамовіч вельмі ўдзячная арганізатарам і ўдзельнікам акцыі ў Катавіцах. Чым былі гэтыя 1000 дзён для Мікалая Статкевіча і асабіста для яе?

«Для Міколы, мяркую, гэта час надзвычайнай яснасьці: дзеля чаго жывеш, чаго мусіш трымацца, што мусіш рабіць. І Мікалай прадэманстраваў за гэты час, што ён ясна ўсьведамляе сваю пазыцыю і тое, што мусіць рабіць і робіць нават у такіх надзвычайных умовах. А для мяне гэта радыкальная перамена ўсяго жыцьця. Чым займаюся, пра што думаю, на што спадзяюся і мару. А тут большасьцю ўсё зьвязана зь Міколам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG