Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 студзеня: Абмеркаваньне закону «Аб беларусах замежжа», Другі Гарадзенскі паэтычны слэм


Акцыя амэрыканскіх беларусаў супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэньнях “Захад-2009”

Акцыя амэрыканскіх беларусаў супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэньнях “Захад-2009”

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. У Доме ўраду пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў у міжнародных справах абмяркуе праект Закону «Аб беларусах замежжа» (другое чытаньне). Пачатак у 10.00.

Менск. У Нацыянальным гістарычным музэі ў рамках выставы «Белая Русь і яе суседзі» пройдзе круглы стол з удзелам дасьледчыкаў Беларусі і Расеі ў пытаньнях вывучэньня, захаваньня і прэзэнтацыі этнаграфічных калекцый, якія захоўваюцца ў музэях Беларусі і Расеі. Пачатак а 10.00.

Ветка. У будынку мясцовай гімназіі адбудзецца сустрэча з паэтамі Ларысай Раманавай і Яўгенам Сергіенем. Пачатак а 12:30.

Горадня. У антыкавярні «Жывы час» пройдзе ІІ Гарадзенскі паэтычны слэм. Пачатак а 18:00.


У гэты дзень нарадзіліся:

1827 — Аляксандар Далеўскі, адзін з арганізатараў Братняга саюзу моладзі, які вёў кансьпірацыйную працу ў Вільні, Менску, Горадні, Лідзе, Наваградку, Слоніме, а таксама спаміж салдатаў Бабруйскае крэпасьці. Далеўскі перажыў турму, катаргу і ссылку.

1885 — беларускі кінарэжысэр Юры Тарыч, які зьняў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль». Адбылося гэта ў 1926 годзе.

1931 — Мiхаiл Мушынскi, беларускі крытык і літаратуразнаўца, гісторык літаратуры


У гэты дзень памерлі:

1911 — Аляксандар Аскерка, удзельнік паўстаньня Каліноўскага. Быў адным зь лідэраў партыі белых. Яго арыштавалі і выслалі на катаргу ў Сыбір.

1965 — Мiкалай Лоскi, расейскі філёзаф і асьветнік, пачынальнік інтуітывізму і пэрсаналізму. Паходзіў зь беларускай шляхецкай сям’і зь Віцебшчыны.



1965 — Уінстан Чэрчыль, брытанскі палітык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Зробленае табой да цябе і вернецца.

Уінстан Чэрчыль
XS
SM
MD
LG