Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Гарбачоў заклікаў лідэраў Расеі і ЗША ўмяшацца ў сытуацыю ва Ўкраіне.

Прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў заклікаў прэзыдэнтаў Расеі і ЗША ўмяшацца ў сытуацыю ва Ўкраіне, каб дапамагчы гэтай краіне вярнуцца на шлях мірнага разьвіцьця.

Ліст Гарбачова, адрасаваны Ўладзімеру Пуціну і Бараку Абаме, апублікаваны ў газэце «Маскоўскі камсамолец».

У ім адзначаецца, што ход падзей у Кіеве пагражае ня толькі самой Украіне і яе суседзям, але і Эўропе, і ўсяму сьвету.

«Нельга дапусьціць, каб украінцы ваявалі з украінцамі. Але сытуацыя, мабыць, прыняла такі характар, што без дапамогі, без садзейнічаньня аўтарытэтных прадстаўнікоў нашых дзьвюх краінаў гэта можа прывесьці да катастрофы», — гаворыцца ў лісьце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG