Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асудзілі гвалт у Кіеве


Вашынгтон усклаў адказнасьць за тое, што адбываецца ў Кіеве на ўкраінскія ўлады.

Злучаныя Штаты асудзілі гвалт на вуліцах Кіева і заклікалі ўсіх удзельнікаў супрацьстаяньня разрадзіць сытуацыю. Вашынгтон лічыць, што менавіта ўкраінскія ўлады павінны зрабіць крокі насустрач апазыцыі: адклікаць антыдэмакратычны закон і прыступіць да дыялёгу з палітычнымі апанэнтамі.

У той час як у ліку адрасатаў прызыву Вашынгтона быў і афіцыйны Кіеў, і крайні «Правы сэктар », і «цітушкі», адказнасьць за тое, што адбываецца ЗША ўскладаюць на ўкраінскія ўлады:

— Рост напружанасьці зьяўляецца прамым наступствам адмовы ўраду Ўкраіны пачаць рэальны дыялёг і ўхвалы 16 студзеня антыдэмакратычных законаў... Мы заклікаем ўрад Украіны распачаць крокі, якія адкрыюць лепшую пэрспэктыву для Ўкраіны. Злучаныя Штаты ўжо анулявалі візы некалькіх чалавек, адказных за гвалт. Мы разгледзім дадатковыя крокі ў дачыненьні да тых, хто ўжывае гвалт.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнта падчас прэс-брыфінгу адмовілася выказваць здагадкі, як і чым ЗША могуць адказаць на патэнцыйнае пагаршэньне сытуацыі ў Кіеве, але яшчэ раз паўтарыла, што Вашынгтон у выпадку неабходнасьці распачне дадатковыя крокі. Вось што кажа ў інтэрвію Радыё Свабода Марк Катцу, прафэсар Унівэрсытэта імя Джорджа Мэйсана:

— Відавочна , што гэта вельмі стрыманая рэакцыя. Дзярждэпартамэнт прадпрымае мінімум магчымага, магчыма, і менш за тое. Прычына, перш за ўсё, палягае ў тым, што адміністрацыя Барака Абамы ня хоча надаваць адносінам з Украінай асаблівага значэньня, ня хоча, што называецца, канфліктаваць з Расеяй ў дачыненьні да Украіны. Я падазраю, што Масква гэта ведае.

— Вы лічыце, што ўкраінскай апазыцыі ў гэтай сытуацыі варта разьлічваць толькі на свае сілы?

— Так, я думаю, што сытуацыю, якая склалася вакол Украіны, можна параўнаць не з сытуацыяй 1989 ва Ўсходняй Эўропе, а хутчэй, з польскімі пратэстамі 1956 года. Такія падзеі, без сумневу, сьведчаць пра страту урадам Украіны легітымнасьці, але гэта не азначае, што апазыцыя даможацца посьпеху ў сваіх спробах зьмены ўлады. Страта легітымнасьці — гэта важны фактар, але не ён вызначае лёс улады ў кароткатэрміновай пэрспэктыве. Мала таго, пакуль, я думаю, прэзыдэнт Януковіч лічыць, што яго падтрымлівае дастатковая колькасьць украінскіх грамадзян і ў яго ёсьць запас даверу з боку значнай часткі насельніцтва, які дазваляе яму ўжыць сілу супраць апазыцыі.

Прафэсар Марк Катцу з Унівэрсытэта імя Джорджа Мэйсана мяркуе, што Януковіч, хутчэй за ўсё, зможа перамагчы ў гэтым супрацьстаяньні, атрымаць тактычную перамогу, якая здольная забясьпечыць мір толькі да наступнага праліку уладаў і новай хвалі пратэстаў. Але ў падобных сытуацыях непрадказальным фактарам заўсёды застаюцца паводзіны сіл бясьпекі:

маючы за сабой Украіну, Расея застаецца імпэрыяй, страціўшы Ўкраіну, яна ператворыцца ў нармальную дзяржаву з нармальным будучым
— Для посьпеху практычна любой дэмакратычнай або, калі заўгодна, каляровай рэвалюцыі неабходны пераход на бок пратэстоўцаў хоць бы часткі падразьдзяленьняў службаў бясьпекі. Гэтага, мяркуючы па ўсім, не адбываецца ў дадзены момант, хоць у 2004 годзе гэта здарылася. Так што калі Януковіч гатовы аддаць загад здушыць пратэсты, і спэцпадразьдзяленьні будуць гатовыя яго выканаць, то ў дадзеным выпадку апазыцыя ня зможа перамагчы.

Тым ня менш, як кажа ў інтэрвію тэлекампаніі Foxnews супрацоўніца Брукінгскага інстытуту ў Вашынгтоне Фіёна Хіл, заходнія сталіцы выдатна ўсьведамляюць геапалітычнае значэньне Ўкраіны, яна зьяўляецца натуральнай часткай агульнаэўрапейскага праекту:

— У рэчаіснасьці цяпер вызначаецца будучыня ўсяго рэгіёну. Пасьля падзеньня Бэрлінскай сьцяны эўрапейцы паставілі перад сабой мэту інтэграцыі Эўропы ў адзіную палітычную і эканамічную прастору. Маючы за сабой Украіну, Расея застаецца імпэрыяй, страціўшы Украіну, яна ператворыцца ў нармальную дзяржаву з нармальным будучым.

І Украіна зьяўляецца важнай часткай гэтай прасторы. Для многіх інтэграцыя Украіны — падзея ў сымбалічнай важнасьці. Як у свой час сказаў Збігнеў Бжэзінскі, маючы за сабой Украіну, Расея застаецца імпэрыяй, страціўшы Ўкраіну, яна ператворыцца ў нармальную дзяржаву з нармальным будучым. З практычнага пункту гледжаньня, Украіна — адна з найбуйнейшых дзяржаваў Эўропы. Ад таго, у якім кірунку пойдзе Ўкраіна, збольшага будзе залежыць і будучыня Расеі. Ці наблізіцца яна з дапамогай Украіны да Эўропы ці аддасьць перавагу аддзяленьню, — кажа Фіёна Хіл , супрацоўніца Брукінгскага інстытуту ў Вашынгтоне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG