Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мы можам страціць спакойную маці-Ўкраіну, — экспэрт з Кіева


Вадзім Карасёў

Вадзім Карасёў

Пра тое, што будзе, калі ніхто ня пойдзе на саступкі ў кіеўскім супрацьстаяньні, Свабодзе гаворыць палітычны экспэрт Вадзім Карасёў.

Як адзначыў Вадзім Карасёў, у апошнія дні як з боку ўлады, так і з боку апазыцыі бяруць верх прыхільнікі жорсткай лініі — «ястрабы». Апазыцыя радыкалізуецца, не жадаючы ісьці на саступкі Віктару Януковічу.

Як адзначыў Вадзім Карасёў, калі ўлада ўсё ж такі наважыцца на зачыстку Майдана і давядзе разгон да канца, гэта будзе толькі тактычным посьпехам.

«Перамагчы настроі людзей, перамагчы частку Ўкраіны (хоць і не вялікую, але значную частку) вельмі цяжка. Проста пратэст (у выпадку разгону Майдана) пяройдзе ў іншую форму. Гэта будзе пратэст больш такі экстрэмальны, партызанскі, але ён застанецца. Проста тады мы страцім ціхую, квітнеючую, прыгожую маці-Ўкраіну. Думаю, гэта будзе ўжо ня ціхая краіна», — заўважыў Вадзім Карасёў.

5 чалавек загінула і больш за трыста паранена ўчора зь ліку мітынгоўцаў.

Між тым МУС Украіны заявіла, што падчас падзеяў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пацярпелі больш за трыста праваахоўнікаў. Колькасьць пацярпелых дэманстрантаў — каля паўтары тысячы, кажуць у апазыцыі.

Праваахоўнікі пацьвердзілі гібель двух мітынгоўцаў, у апазыцыі заяўляюць пра пяць загінулых.
XS
SM
MD
LG