Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як прайшла мінулая ноч у Кіеве і што чакаецца днём.

Раніцай на вуліцах Кіева актыўных дзеяньняў няма. Ідзе дым з аднаго з дамоў на вуліцы Грушэўскага, які ноччу загарэўся

А 4-й раніцы супрацоўнікі «Беркута» затрымалі актывістаў Аўтамайдана, якія патрулявалі 17-ю бальніцу.

За 22 студзеня ў Кіеве былі забітыя 5 чалавек, параненыя 42 журналісты і тысячы дэманстрантаў .

Цягам ночы на месцы сутыкненьняў сама мала 5 чалавек страцілі вочы.

Украінскі прэм'ер Мікола Азараў лічыць, што людзей у Кіеве застрэлілі правакатары.

А праўладны дэпутат Арсен Клінчаеў вітаў гібель людзей на вуліцах Кіева.

Міжнародныя арганізацыі асудзілі гвалт у Кіеве. З адпаведнай заявай выступілі: Amnesty International і Міжнародны дэмакратычны саюз

Жыхары Варшавы злазілі акцыю падтрымкі кіяўлян.

Украінскі гурт Скрябін запісаў песьню пра падзеі 22 студзеня.

На падзеі ў Кіеве таксама адгукнуўся беларускі музыка Лявон Вольскі.

Сёньня чакаецца


  • 23 студзеня апоўдні паводле кіеўскага часу павінен пачацца другі тур перамоваў паміж прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам і лідэрамі апазыцыі.
  • У Кіеў вяртаецца ўкраінскі прэм'ер Мікола Азараў, якому скасавалі запрашэньне на Міжнародны эканамічны форум у Давосе.
  • На 23 студзеня ў сталіцы Ўкраіны заплянаванае паседжаньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны. Не выключана, што будзе разглядацца пытаньне аб увядзеньні ва Ўкраіне надзвычайнага становішча.
XS
SM
MD
LG