Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Грушэўскага гарыць дом. Перамір’е


У Кіеве на вуліцы Грушэўскага, 4, гарыць дом. Ён загарэўся сёньня ноччу ў выніку трапляньня адной з бутэлек з запальнай сумесьсю.

На месцы пажару працуюць ратавальнікі, перадае карэспандэнт Радыё Свабода. У доме знаходзіліся галоўным офісы, але з акна на чацьвёртым паверсе просіць аб выратаваньні жанчына.

Як было відаць з трансьляцыі Радыё Свабода, полымя дасягала другога паверха.

Пратэстоўцы, якія на працягу ўсёй ночы працягвалі супрацьстаяць «Беркуту», абвясьцілі аб перамір’і.
XS
SM
MD
LG