Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цягам ночы прынамсі 5 чалавек страцілі вочы, — СМІ


Кожныя 15 хвілін на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве 1-2 параненыя чалавекі.

Пра гэта паведамляе 5 канал са спасылкай на мэдыкаў, якія працуюць на месцы канфлікту.

Згодна зь інфармацыяй, на працягу апошніх 4 гадзін, як мінімум, 2 чалавекі засталіся без вачэй.

Акрамя таго, паводле Эспрэса ТВ сілавікі паспрабавалі разабраць барыкады на вуліцы Грушэўскага, аднак актывісты перашкодзілі. Яны пачалі кідаць камяні і адагналі «беркутаўцаў» ад барыкадаў.



У сераду ўвечары пратэстоўцы збудавалі на Грушэўскага тры барыкады. Першая барыкада знаходзіцца каля згарэлых аўтобусаў, дзе працягваюцца пэрыядычныя сутычкі. Другая — за 200 мэтраў ад месца сутычак — каля мэдпункту каля Украінскай акадэміі навук. Трэцяя — каля Парлямэнцкай бібліятэкі.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ >>


XS
SM
MD
LG