Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская апазыцыя гатовая ісьці пад кулі


Віталь Клічко паміж спэцназам і дэманстрантамі

Віталь Клічко паміж спэцназам і дэманстрантамі

У сераду ўвечары на Народным веча апазыцыйныя лідэры заявілі, што зробяць усё магчымае, каб пазьбегнуць далейшага кровапраліцьця.

У сераду ўвечары на Народным веча яны заявілі, што зробяць усё магчымае, каб пазьбегнуць далейшага кровапраліцьця. Аднак, калі Януковіч не пагодзіцца на датэрміновыя выбары, апазыцыя пяройдзе ў наступ. Рыхтуючыся да магчымага разгону, актывісты ўзмацняюць барыкады на Майдане і ўзводзяць новыя на вуліцы Грушэўскага.

Народнае веча на Майдане сабралася а 18-й гадзіне, аднак лідэры апазыцыйных парлямэнцкіх фракцыяў Віталь Клічко, Алег Цягныбок і Арсень Яцанюк выйшлі на сцэну толькі праз паўтары гадзіны. Перад гэтым яны раіліся пасьля безвыніковых перамоваў з прэзыдэнтам. Як адзначыў Віталь Клічко, Віктар Януковіч ня даў ні аднаго выразнага адказу на вылучаныя апазыцыяй патрабаваньні, галоўнае зь якіх цяпер — датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары.

Лідэры апазыцыйных фракцыяў запэўнілі, што зробяць усё магчымае, каб пазьбегнуць кровапраліцьця, але, калі іншага выйсьця ня будзе — гатовыя ісьці пад кулі разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту. Апазыцыянеры заявілі аб стварэньні альтэрнатыўнага парлямэнту Народнай Рады і аб намеры стварыць паралельныя органы ўлады.




Апазыцыя рыхтуецца да наступу


«Сёньня зьбіраюцца расчысціць Майдан. Мы павінны зрабіць усё, каб гэтага не было. А заўтра нас стане яшчэ больш. І калі прэзыдэнт ня пойдзе на саступкі — мы пяройдзем у наступ», — заявіў Віталь Клічко вечарам 22-га студзеня.

Ён заклікаў таксама войска і праваахоўнікаў пераходзіць на бок народа і не выкарыстоўваць зброю супраць людзей.

«У нас ёсьць два шляхі: першы — спыніць праліцьцё крыві. На гэты шлях у нас засталося 24 гадзіны. Калі гэтага ня будзе, то я скажу за сябе: я з сорамам жыць ня буду. Заўтра пойдзем наперад: калі куля ў лоб, то куля ў лоб. Але шчыра, справядліва і сьмела», — заявіў лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.

Лідэр «Свабоды» Алег Цягныбок заклікаў усіх да барацьбы і дапамагаць, хто як можа, актыўным удзельнікам супраціву. Паводле яго словаў, «гэта героі».



Між тым, пратэстоўцы ўмацоўваюць барыкады на Майдане, а таксама ўзводзяць новыя на вуліцах Грушэўскага і Хрэшчатык, рыхтуючыся да магчымага штурму сілавікоў.

Затое міністар юстыцыі Олэна Лукаш у інтэрвію тэлеканалу «Інтэр» заявіла, што перамовы паміж уладай і апазыцыяй па ўрэгуляваньні крызіснай сытуацыі ва Ўкраіне працягваюцца, наступны этап папярэдне заплянаваны на чацьвер. Паводле яе словаў, «шкада, што апазыцыя адмовілася агучыць заяву з асуджэньнем экстрэмісцкіх і радыкальных дзеяньняў у цэнтры сталіцы».


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ >>


XS
SM
MD
LG