Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладны дэпутат павітаў пагібель людзей у Кіеве (відэа)


Падчас спрэчкі дэпутат заявіў пра загінулых: «Гэтыя людзі пайшлі супраць улады. Ніхто ня мае права ўжываць фізычную сілу супраць міліцыянтаў. Міліцыя мае права абараняць сваё жыцьцё»

У Луганску падчас акцыі памяці дэпутат абласной рады ад Партыі рэгіёнаў Арсен Клінчаеў павітаў гібель гэтых людзей, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Акцыя праходзіла каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў цэнтры Луганску. Мітынг праводзілі мясцовыя прадстаўнікі апазыцыйных партый. Сваю акцыю зладзілі і актывісты грамадзкага сэктару Луганскага Эўрамайдану. Яны ў знак жалобы павязалі чорныя і сіне-жоўтыя стужкі па пэрымэтры ўсёй плошчы.

Сам Арсен Клінчаеў, паводле словаў актывістаў, хадзіў сярод людзей і ўсьміхаўся. Натоўп з крыкамі «Банду гэць» выштурхаў дэпутата за межы плошчы. Сваім апанэнтам Клінчаеў адказваў матам. Яго стрымлівала міліцыя.

Падчас спрэчкі дэпутат заявіў пра загінулых: «Гэтыя людзі пайшлі супраць улады. Ніхто ня мае права ўжываць фізычную сілу супраць міліцыянтаў. Яны іх то дубінкамі, то камянямі, то яшчэ чымсьці. Міліцыя мае права абараняць сваё жыцьцё. Таму я лічу правільным што гэтыя чатыры чалавекі загінулі. Мала таго, я лічу, што трэба яшчэ больш строга. Гэтыя дзьве тысячы трэба арыштаваць і пасадзіць», — сказаў Арсен Клінчаеў.

Сёньня раніцай цягам сутычак паміж дэманстрантамі і сілавікамі на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева загінула некалькі чалавек. Праваахоўнікі афіцыйна пацьвердзілі гібель двух, у Штабе нацыянальнага супраціву заяўляюць аб пяці загінулых.


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ >>


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG