Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Параненыя 42 журналісты і тысячы дэманстрантаў


За час сутычак на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева паміж радыкальнымі дэманстрантамі і сілавікамі пацярпелі сёньня ня менш за 42 журналісты, паведамляе Інстытут масавай інфармацыі. Ён прыводзіць пералік пацярпелых на сваім сайце.

Разам з тым, Міністэрства ўнутраных справаў заявіла, што пасьля падзей на Грушэўскага па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 218 праваахоўнікаў, 99 зь іх шпіталізаваныя.

Дакладных дадзеных аб пацярпелых дэманстрантаў пакуль няма; падобна, іх лік ідзе на тысячы. У прыватнасьці, учора ў штабе нацыянальнага супраціву заяўлялі пра 1400 чалавек, якія зьвярнуліся па мэдычную дапамогу толькі да мэдычнай службы Майдана і мабільных мэдычных брыгадаў толькі цягам дня.

Праваахоўныя структуры пацьвердзілі гібель двух дэманстрантаў сёньня раніцай, у Штабе нацыянальнага супраціву заяўлялі аб чатырох загінулых.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ >>


XS
SM
MD
LG