Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байцом гэтай арганізацыі быў беларус Міхаіл Жызьнеўскі, які браў удзел у Кіеўскіх пратэстах і ў сераду быў забіты стрэлам у сэрца.

Украінская нацыянальная асамблея – Украінская народная самаабарона (УНА-УНСО) – украінская палітычная партыя праварадыкальнага кшталту.

Заснаваная 30 чэрвеня 1990 году дысыдэнтам Юрыем Шухевічам. Адразу пасьля стварэньня атрадаў УНСО іх чальцы правялі шэраг гучных акцый – бойкі з расейскімі нацыяналістамі ў Кіеве, масавы выезд у Крым з мэтай запалохваньня сэпаратыстаў і г. д. У 1993-м чарговы добраахвотніцкі атрад УНСО адпраўляецца ў Абхазію з мэтай змаганьня на баку Грузіі.

Па выніках выбараў, якія прайшлі ў сакавіку 1994 году, у Вярхоўную раду Ўкраіны УНА-УНСО атрымалася правесьці ва ўкраінскі парлямэнт аднаго дэпутата па аднамандатнай выбарчай акрузе. 29 сьнежня 1994-га УНА-УНСО была афіцыйна зарэгістраваная міністэрствам юстыцыі Ўкраіны. Улады адмовіліся, аднак, рэгістраваць партыю пад яе поўным назовам, і з тых часоў УНА-УНСО афіцыйна завецца проста «Украінская нацыянальная асамблея».

У 1996 годзе актывісты УНА-УНСО бралі ўдзел у «Чарнобыльскім шляху» ў Беларусі.

У 1999 годзе УНСО адправіла свой апошні добраахвотніцкі кантынгент у Косава для падтрымкі сэрбаў супраць альбанцаў. Пасьля вяртаньня унсоўцаў з Косава УНА-УНСО ўзяла актыўны ўдзел у акцыях «Украіна бяз Кучмы» (зіма 2000-2001). У выніку масавых сутыкненьняў перад будынкам адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны 9 сакавіка 2001 году 18 сябраў УНА-УНСО былі арыштаваныя і адданыя суду. Усе яны атрымалі розныя (да пяці гадоў) тэрміны пазбаўленьня волі.

Падчас Аранжавай рэвалюцыі розныя фармаваньні УНА-УНСО падтрымлівалі кандыдатуру Віктара Юшчанкі на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG