Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Працягваюцца вулічныя сутыкненьні паміж міліцыяй і праэўрапейскімі пратэстоўцамі ў Кіеве. Крайне правая моладзёвая арганізацыя «Правы сэктар» абяцае змагацца да канца. Што ўяўляе сабой «Правы сэктар» і адкуль узяўся гэты рух?

Калі праэўрапейскія пратэсты ва Ўкраіне перарасьлі ў гвалт і зьявіліся першыя ахвяры, назіральнікі засяродзіліся на крайне правай моладзевай арганізацыі, якую многія абвінавачваюць у радыкалізацыі пратэставага руху.

Актывісты «Правага сэктару», свабоднага саюзу нацыяналістычных арганізацый, былі ў авангардзе крывавых сутыкненьняў зь міліцыяй 19 і 22 студзеня.

Андрэй Тарасенка, каардынатар «Правага сэктару» папярэдзіў аб паўнамаштабнай грамадзянскай вайне, калі паліцыя працягне ўжываць сілу супраць мітынгоўцаў:

Вось што ён сказаў Свабодзе:

«Калі яны будуць нападаюць і спрабаваць ажыцьцявіць крывавы разгон, я думаю, што будзе бойня. Партызанская вайна пачнецца ва Ўкраіне».

«Правы сэктар» быў сфармаваны ў першыя дні пратэстаў, выкліканых рэзкім рашэньнем прэзыдэнта Віктара Януковіча ў канцы лістапада адысьці ад падпісаньня асацыяцыі з Эўразьвязам.

Тарасенка кажа, што мэта «Правага сэктара» – выціснуць цяперашнюю ўладу і «пабудаваць нацыянальную дзяржаву» ва Ўкраіне.

Арганізацыя запатрабавала, каб Януковіч пайшоў у адстаўку, заявіўшы, што дае яму і яго сям'і 24 гадзіны, каб бясьпечна пакінуць краіну.

У адрозьненьне ад асноўных лідэраў апазыцыі, актывісты «Правага сэктару» рашуча адхіляюць любыя перамовы з уладамі.

Замест гэтага яны выкарыстоўваюць сайт сацыяльнай сеткі Вконтакте для заахвочваньня прыхільнікаў і заклікаў ахвяраваць рагаткі, сталёвыя шарыкі, бэнзін, шкляныя бутэлькі і піратэхніку.

Ігар Maцор, сябра «Правага сэктару» расказвае Свабодзе:

«Улады выкарыстоўваюць усе магчымыя спосабы супраць людзей. Чаму б людзі не маглі абараніць сябе з дубінкамі таксама?»

Шматлікія ўкраінцы з трывогай назіраюць, як першапачаткова мірныя акцыі перарастаюць у вулічныя баі.

Аднак Тарасенка сьцьвярджае, што пасьля двух месяцаў бясплённых пратэстаў павялічваецца колькасьць украінцаў, якія прымаюць радыкальныя мэтады «Правага сэктару»:

«Януковіч павінен сысьці ў адстаўку. Людзі гатовыя на ўсё дзеля таго, каб гэта адбылося. І я кажу ня толькі пра «Правы сэктар». Я кажу пра Ўкраіну».

Тры асноўныя ўкраінскія апазыцыйныя партыі абвінавацілі Януковіча і міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанку ў сьмерцях у сераду.

Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў у сваю чаргу ўсклаў віну на радыкальных дэманстрантаў, назваўшы іх «тэрарыстамі» і «злачынцамі».

Але палітычныя аналітыкі папярэджваюць, што спрабуючы прыбраць актывістаў «Правага сэктару» з вуліц, замест паслабленьня напружанасьці можна атрымаць далейшую эскаляцыю гвалту.

Экспэрт Тарас Беразавец:

«Я паглядзеў у вочы гэтых людзей, і я ня бачыў ніякага страху. «Бэркут» ня зможа проста разагнаць іх».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG