ПАДЗЕІ ДНЯ:
Магілёў. У абласным тэатры лялек (Першамайская, 73) спэктакль «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» Пятра Васючэнкі і Сяргея Кавалёва.
Пачатак а 18:30.
У менскай галерэі «Ў» – творчая сустрэча «Гаварыльня» з Алесем Марачкіным. Апроч самога мастака, выступяць беларускія рок-музыкі. Пачатак а 19-й.
Менск. У храме Ёва Шматпакутнага пры Доме міласэрнасьці да 24 студзеня знаходзяцца «Дары трох вешчуноў».
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:
1793 – адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай.
1974 – заснаваны Пастаўскі краязнаўчы музэй.
2005 – Віктар Юшчанка прыняў прысягу прэзыдэнта Ўкраіны.
Сусьветны мэтэаралягічны дзень.
У гэты дзень нарадзіліся:
1832 – Эдуард Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст.
1947 – Джоэль Дуґлас, амэрыканскі кінапрадусар беларускага паходжаньня.
У гэты дзень памерлі:
1889 – Ігнат Дамейка, беларускі навуковец-дасьледчык, геоляг, нацыянальны герой Чылі.
1938 – Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменьнік, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст і палітычны дзяяч.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Мы не суседзі Эўропы, мы – Эўропа. Тым ня менш, мы суседзі ЭЗ. Як гэта зьмяніць – вельмі важная задача.
Экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка