Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС: інфармацыя аб забойстве беларуса ў Кіеве правяраецца


Прадстаўніца прэсавай службы Міністэрства замежных спраў Беларусі Марыя Ваньшына сказала Свабодзе з нагоды інфармацыі аб забойстве ў Кіеве пад час сутычык грамадзяніна Беларусі:

«Нічога новага пакуль сказаць не магу. Інфармацыя аб нібыта забойстве грамадзяніна Беларусі правяраецца».

«Мы чуткі не камэнтуем. Афіцыйнай інфармацыі ад украінскага боку ў нас няма. Ёсьць пэўныя схемы ўзаемадзеяньня. І гэтыя схемы працуюць. У нас на дадзены момант афіцыйнай інфармацыі пра тое, што ёсьць факт сьмерці, няма», — заявіў Радыё Свабода Ігар Мелідовіч, дарадца пасланьніка Беларусі ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG