Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары: 12 важных для апазыцыі дзён


Ад 22 студзеня ў кампаніі па абраньні дэпутатаў мясцовых саветаў пачынаецца новы этап — вылучэньне кандыдатаў у склад участковых выбарчых камісіяў.

Як паведамілі Свабодзе ў Цэнтравыбаркаме, усяго будзе створана 6170 участковых камісіяў: найбольш у Гомельскай вобласьці — 1095, найменш у Гарадзенскай — 705.

Менавіта ўчастковыя камісіі вядуць непасрэдны падлік бюлетэняў. Таму прадстаўнікі апазыцыі неаднаразова казалі, што ў адрозьненьне ад тэрытарыяльных і акруговых камісіяў яны зробяць акцэнт на вылучэньне якраз ва ўчастковыя камісіі. Так, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў кажа:

«Калі ў тэрытарыяльныя камісіі партыя вылучыла 11 чалавек, а ў акруговыя 36, то ва ўчастковыя мы зьбіраемся накіраваць каля 200. У кожнай вобласьці ў нас будуць прыярытэтныя акругі. Вось туды і будзем найперш вылучаць кандыдатаў. Але вялікае пытаньне: ці ўключаць іх у камісіі? З 11 вылучэнцаў у тэрытарыяльныя камісіі адбор прайшоў толькі адзін. А калі фармавалі акруговыя камісіі, то „зарубілі“ абсалютна ўсіх».

Вылучэньне ў склад участковых камісіяў заканчваецца 2 лютага. Выбары адбудуцца 23 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG