Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас супрацьстаяньня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве канстатавана сьмерць яшчэ аднаго мітынгоўца, паведамляе карэспандэнт.

Нябожчык цяпер у мэдпункце на Грушэўскага, лекары сьцьвярджаюць, што ён памёр ад агнястрэльнага раненьня ў сэрца. Гэта трэцяя ахвяра супрацьстаяньня ў цэнтры Кіева за сёньня. Мужчыну каля 30 гадоў, паведамляецца, што ён можа быць грамадзянінам Беларусі. Яго асоба ўстаноўлена, але журналістам не паведамляюць.

Адзін зь лідэраў апазыцыі Аляксандар Турчынаў сказаў Свабодзе, што гэта нібыта не беларус, але пакуль што «нацыянальнасьць высьвятляецца».

«Я на гэтую тэму размаўляць ня буду», — заявіла Марына Есіна, супрацоўніца беларускай амбасады ў Кіеве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG