Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Снайпэр трапіў у беларускага журналіста


Васіль Фядосенка на Эўрамайдане

Васіль Фядосенка на Эўрамайдане

Беларускага фотажурналіста Васіля Фядосенку, які цяпер здымае для агенцтва Ройтэрз ў Кіеве, траўмавалі гумовай куляй.

Пра гэта Свабодзе распавёў ягоны калега Сяргей Грыц у інтэрвію Радыё Свабода:

«Я зараз працую на вуліцы Грушэўскага, дзе з раніцы віравалі самыя гарачыя падзеі. Я сьведчу, што тыя міліцыянты, якія трымаюць вінтоўкі, цэляцца і страляюць менавіта па журналістах, фота- і відэаапэратарах. Я сам злавіў каптуром курткі гумавую кулю, добра, што са мной нічога ня здарылася, так, чапанула трохі. А вось мой калега Васіль Фядосенка атрымаў такую ж кулю проста ў лоб, яна патрапіла акурат паміж абарончымі акулярамі і каскай. Ну, нічога, нічога. Ён зараз у нармальным стане. Вядома, ён зьбянтэжыўся, таму што гэта вельмі балюча і ашаламляльна».

Цалкам інтэрвію пазьней на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG