Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская апазыцыя склікае Народную Раду


Васіль Гацько

Васіль Гацько

Старшыня апазыцыйнай украінскай партыі «Дэмакратычны альянс» Васіль Гацько заявіў Радыё Свабода.

«Ужо зараз у Кіеве забіта тры чалавекі. Адзін памёр ад таго, што быў скінуты зь вялікай вышыні, два іншыя — забітыя кулямі. Таксама шмат параненых. Людзі шакаваныя падзеямі мінулых сутак, таму што выкарыстаньне зброі супраць дэманстрантаў яўна не чакалася», — сказаў Васіль Гацько.

Палітык паведаміў Свабодзе, што сёньня на 16 гадзін скліканая Народная Рада, у якую ўвойдуць усе народныя дэпутаты, абраныя ад апазыцыйных партыяў, і дэпутаты мясцовых саветаў:

«Рашэньне пра яе стварэньне было прынятае яшчэ ў нядзелю, але апошнія падзеі, якія пацягнулі за сабою сьмерці людзей, прымушаюць нас зрабіць гэта як мага хутчэй. Цяпер у краіне мы бачым завал канстытуцыйнага ладу, таму нехта мусіць узяць на сябе адказнасьць за тое, што адбываецца. На гэтым сходзе будуць агучаныя першыя рашэньні, у адпаведнасьці зь якімі Народная Рада возьме на сябе адказнасьць за тое, што адбываецца ў краіне, і закліча сілавікоў пераходзіць на бок народу. Было б лягічна, каб Януковіч пасьля гэтага выйшаў на адкрытыя перамовы і ў краіне быў бы знойдзены шлях да паразуменьня», — заявіў Васіль Гацько.
XS
SM
MD
LG