Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паміж мітынгоўцамі і «Беркутам» стаў сьвятар


Паміж мітынгоўцамі і сілавікамі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве стаў сьвятар. Актыўныя дзеяньні з боку і мітынгоўцаў, і сілавікоў прыпыненыя.

Сьвятар Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату спыніў бой на вуліцы Грушэўскага.

Ён прайшоў праз барыкады мітынгоўцаў і падышоў да байцоў спэцпадразьдзяленьня «Беркут» з заклікам спыніць гвалтоўныя дзеяньні.

На гэты момант актыўныя баявыя дзеяньні прыпыненыя.

Большасьць мітынгоўцаў падышлі ўшчыльную да супрацоўнікаў «Беркута», скандуючы: «Міліцыя з народам!»

Прадстаўнік духавенства стаў паміж супрацьлеглымі бакамі і заклікаў мітынгоўцаў спыніць свае агрэсіўныя дзеяньні.

Потым некалькі мітынгоўцаў вывелі яго за барыкады, паведамляе кіеўская газэта «Сегодня».
XS
SM
MD
LG