Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сіўчык пра падзеі ў Кіеве: Гэта ўжо грамадзянская вайна


Вячаслаў Сіўчык, архіўнае фота

Вячаслаў Сіўчык, архіўнае фота

Вячаслаў Сіўчык, кіраўнік Беларускага цэнтру ва Ўкраіне, камэнтуе баі пратэстоўцаў і «Беркуту» ў Кіеве

«Я хачу выказаць спачуваньні сем’ям тых, хто загінуў, і параненым. Гэта сапраўды жахлівыя рэчы. Але ва ўкраінцаў няма іншага шляху, як змагацца за свабоду. Інакш яны атрымаюць такі самы ГБ-шны рэжым, як у Беларусі. Вельмі шкада, што гэта давяло да чалавечых ахвяр. Калі ёсьць трупы, гэта ўжо грамадзянская вайна», — кажа Вячаслаў Сіўчык.

Прагназуючы далейшае разьвіцьцё падзеяў, Сіўчык адзначае: «Шмат што залежыць ад таго, ці будзе рэакцыя цывілізаванага сьвету. Калі маўчаньне, якое было цягам апошніх трох сутак, будзе працягвацца, то ва Ўкраіне пачнуцца страшныя падзеі».
XS
SM
MD
LG