Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэцяя сьмерць на барыкадах у Кіеве — куля трапіла ў сэрца


Баец Беркуту, ілюстрацыйнае фота

Баец Беркуту, ілюстрацыйнае фота

Прычына гібелі яшчэ аднаго чалавека пад час баёў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве — прамое трапляньне ў сэрца.

Прычынай гібелі чалавека на барыкадах на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве стала прамое трапляньне ў сэрца. Пра гэта відавочца здарэньня распавёў у прамой трансьляцыі Радыё Свабода.

Паводле яго слоў, лекар, які спрабаваў аказаць першую дапамогу, дасьледаваў рану і канстатаваў сьмерць. Яе прычынай стала прамое трапляньне ў сэрца.

Гэта ўжо другі за сёньня выпадак гібелі ўдзельніка акцыі пратэсту. Першым сярод загінуўшых зьяўляецца 20-гадовы Сяргей Нігаян з Днепрапятроўска. Прычынай яго сьмерці стала пападаньне ў галаву і шыю.

Учора памёр яшчэ адзін мітынговец, які ўпаў з калянады стадыёна «Дынама».
XS
SM
MD
LG