Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмерці на Майдане не паставяць кропку, — Лябедзька


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька лічыць, што разьвязка напружанасьці на Ўкраіне можа наступіць толькі ў выніку выбарчых кампаніяў, а да таго часу будзе працягвацца сілавое супрацьстаяньне паміж дэманстрантамі і ўладамі.

«Нельга праводзіць паралелі паміж беларускай Плошчай і украінскім Майданам — ні тады, калі ён стаяў два месяцы, ні падчас разгонаў. Якасьць сытуацыі ва Ўкраіне абсалютна іншая. І чым бы сёньня там не закончыліся падзеі, там ня будзе пастаўленая кропка. Я думаю, што нейкая кропка можа быць пастаўленая толькі падчас выбарчых кампаніяў — ці датэрміновых, ці тых, якія прыйдуць у адпаведнасьці з графікам. Толькі тады можа быць нейкая разьвязка сытуацыі. А пакуль будзе супрацьстаяньне. На маю думку, адказнасьць за тое, што сілавы складнік і радыкалізацыя пачалі нарастаць, ляжыць на украінскіх ўладах і пэрсанальна на Януковічы, які справакаваў сытуацыю, ініцыяваўшы пакет законапраектаў, якія набліжаюць Украіну да Беларусі», — заявіў палітык.
XS
SM
MD
LG