Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома імя застрэленага ў Кіеве на барыкадах


Маладым мужчынам, якога застрэлілі на вуліцы Грушэўскага, зьяўляецца Сяргей Нігаян.

Пра гэта паведамляе «Українська правда».

"Гэта Нігаян Сяргей — актыўны ўдзельнік Эўрамайдана. Па словах крыніцы, ён атрымаў адно кулявое раненьне ў шыю, адно — у галаву.

Невядома, якія менавіта кулі былі выкарыстаныя, гэта стане вядома толькі пасьля ўскрыцьця.

Раней у сьнежні з Сяргеем запісалі відэа на фоне барыкад, дзе ён чытае Шаўчэнка. Сяргей — адзін з ахоўнікаў Эўрамайдана Яму 20 гадоў, ён армянін з Днепрапятроўска.

Як паведамляе «Українська правда», 7 сьнежня сусед з вёскі падвёз яго ў Днепрапятроўск. Паехаў на вакзал, купіў квіток на цягнік у Кіеў. Бацькам патэлефанаваў ужо з Майдана. Калі бацька даведаўся, дзе сын, вельмі расхваляваўся, прасіў быць асьцярожным.

Сяргей спаў у намёце або ў Доме прафсаюзаў. На пытаньне, чаму прыехаў на Майдан, адказваў:

«Гэта мая будучыня таксама. Мне жыць у гэтай краіне».

Крыніцы выданьня таксама пацьвердзілі сьмерць яшчэ аднаго чалавека, які напярэдадні ўпаў з 13- мэтровай калянады стадыёна Дынама. Ён памёр у рэанімацыі.

XS
SM
MD
LG