Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэта выклік украінскага грамадзтва ўладзе, — Губарэвіч


Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

Першы намесьнік кіраўніка Руху «За свабоды» Юраць Губарэвіч камэнтуе падзеі ва Украіне.

«Я думаю тое, што зараз адбываецца, — гэта выклік украінскага грамадзтва кіроўнай уладзе. Улада павінна разумець, што так проста сытуацыю заціснуць не атрымаецца. Ёй цяжка пераламіць сытуацыю, бо людзі ўздыхнулі паветра свабоды. Яны ведаюць, што ад іхных дзеяньняў нешта залежыць. Яны ня хочуць, каб іх загналі ў стойла дыктатуры», — кажа Губарэвіч.

«У дадзенай сытуацыі рэжым Януковіча вымушаны ўжываць усё больш і больш жорсткія мэтады, бо людзей не спыніць, яны ня сыйдуць проста так у падпольле. Ва Ўкраіне няма такой татальнай запалоханасьці, якая пануе ў Беларусі», — дадае палітык.

«Вельмі моцныя нацыяналістысныя настроі ў заходняй Украіне. Калі я на пачатку 2000-х вучыўся ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Ўкраіны ва Львове, мы пыталіся: ці магчымае аднаўленьне Савецкага Саюзу, ці магчымы пераход Украіны пад кантроль Расеі?

Людзі казалі, што ў такім выпадку гатовыя ўзяць зброю ў рукі і змагацца на незалежнасьць сваёй краіны», — прыгадвае Губарэвіч.

«За 20 гадоў незалежнасьці людзі прызвычаіліся, што ва Ўкраіне ёсьць хоць і адносная, але дэмакратыя, што яны маюць магчымасьць уплываць на рашэньні ўладаў. Пасьля Аранжавай рэвалюцыі, яны зразумелі, што масавы пратэст мае сэнс, што калі яны выходзяць на вуліцу, яны маюць магчымасьць данесьці сваю пазыцыю і паўплываць на разьвіцьцё падзеяў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG