Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Украіны ў фэйсбуку абвінаваціў апазыцыю ў закалотах і падзякаваў сілавікам за службу


Мікалай Азараў

Мікалай Азараў

Прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў лічыць, што лідэры апазыцыі павінны вызначыцца — падтрымліваюць яны ці не агрэсіўныя дзеяньні на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook у аўторак вечарам.

«На працягу бліжэйшых дзён яны павінны выразна і ясна выказаць сваю пазіцыю. Калі яны падтрымліваюць гэтых грамілаў, гэтых экстрэмістаў, правакатараў, тады яны павінны сказаць: „Так, мы разам“. І несьці за гэта адказнасьць. Калі яны не падтрымліваюць, то яны павінны разам з уладай прыбраць гэтых бандытаў і правакатараў з вуліц сталіцы», — напісаў Азараў.

Прэм’ер лічыць, што адказнасьць за тое, што адбываецца ў цэнтры Кіева ляжыць, перш за ўсё, на тых лідэрах апазыцыйных партыяў, якія апошні час падбухторвалі Майдан да дзеяньняў супраць улады і ўсяляк спрабавалі дэстабілізаваць сытуацыю ў дзяржаве.

Азараў падзякаваў праваахоўнікам за вытрымку пры сутыкненьнях на вуліцы Грушэўскага.
XS
SM
MD
LG