Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за бесьперапыннай завеі ў Вашынгтоне зачыніліся ўрадавыя ўстановы


Вашынгтон у сьнезе, архіўнае фота

Вашынгтон у сьнезе, архіўнае фота

Амэрыканская нацыянальная служба надвор’я паведаміла, што шторм можа прынесьці больш за 25 сантымэтраў сьнегу, а тэмпэратура, як чакаецца, знізіцца да мінус 12 градусаў па Цэльсіі. Амаль 2200 авіярэйсаў былі адмененыя і яшчэ тысяча адправілася з затрымкай.

Больш за ўсё з-за непагадзі пацярпелі аэрапорты Вашынгтона, Нью-Ёрку, Бостану.

Улады папярэджваюць аб моцным ветры і небясьпечных умовах дарожнага руху. Паведамляецца пра рост колькасьці аварый на дарогах.

У штатах Пэнсыльванія, Нью-Джэрсі, Канэктыкут, Віргінія, Заходняя Віргінія і Кентукі зачынены школы, а тыя навучальныя ўстановы, у якіх заняткі пачаліся яшчэ да сьнегападу, адпраўляюць дзяцей дадому раней, чым звычайна.
XS
SM
MD
LG