Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніка камэнданта Майдану вывезьлі ў лес і імітавалі расстрэл


Ігар Луцэнка

Ігар Луцэнка

Актывістка Марыя Лебедзева, якую сродкі масавай інфармацыі называюць жонкай выкрадзенага Ігара Луцэнкі, пацьвердзіла сёння на сваім фэйсбуку, што ён ужо на волі.

Актывістка Марыя Лебедзева, якую сродкі масавай інфармацыі называюць жонкай выкрадзенага Ігара Луцэнкі, пацьвердзіла сёння на сваім фэйсбуку, што ён ужо на волі.

Яна паабяцала, што падрабязнасьці паведаміць пазней.

Іншыя актывісты паведамілі, што Лебедзева пацьвердзіла ім тое ж па тэлефоне.

Раней сёньня зьявілася паведамленьне ў фэйсбуку ад імя самога Ігара Луцэнкі, але пацьвярджэньняў, што ён ужо на волі, спачатку не было, і тое паведамленьне выклікала сумневы.

Па словах гэтага паведамленьня, Ігара Луцэнка зь яшчэ адным чалавекам выкралі ноччу «дужыя маладзёны са шпіталя, дзе тыя знаходзіліся, і вывезьлі ў лес пад Кіевам, пасьля чаго трымалі больш 10 гадзінаў зачыненым у нейкім гаражы, а затым зноў вывезьлі ў лес і, імітуючы падрыхтоўку да расстрэлу, кінулі там. «Амаль 15- гадзіннае кантактаваньне з выкрадальнікамі было часам вельмі цяжкім маральна і фізычна», — гаворыцца ў паведамленьні.



Ігар Луцэнка зьяўляецца намесьнікам камэнданта Эўрамайдану, сябрам Рады УА «Майдан». Ён таксама зьяўляецца сябрам Галоўнай Рады Украінскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, кантактнай асобай па грамадзкай лініі з ЮНЭСКА і ІКАМОС, актывістам абароны помнікаў архітэктуры, аб’ектаў сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА, актывістам прыродаахоўнага руху, абаронцам Сафіі Кіеўскай, унесенай у ахоўны рэестар помнікаў гісторыі і культуры ЮНЭСКА, адным з кіраўнікоў грамадзкай ініцыятывы па барацьбе зь незаконнай забудовай «Захавай стары Кіеў».

XS
SM
MD
LG