Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гульні з палітвязьнямі. Эфір з Аленай Ціхановіч ад 20:00


Ці чакаць Бяляцкага і Статкевіча на волі? Шчыраваньні кіраўніка Беларусі наконт палітвязьняў пракамэнтуе Валянцін Стэфановіч.

Зубар на лёдзе. Дызайнэр Віталь Дзехцяроў раскажа пра працу над сымболікай хакейнага чэмпіянату сьвету ў Менску.

Што хоча прапанаваць землякам кампанія «За эўрапейскую Мастоўшчыну» і чаму яе прадстаўніку не ўдалося зарэгістравацца кандыдатам на выбарах? Госьцем эфіру будзе Алег Пронскі з Мастоў.

Ці будзе ва Ўкраіне надзвычайнае становішча? Актуальная сытуацыя з Кіеву ад журналісткі Алены Літвінавай.

Вяртаемся да герояў мінулых дзён: гомельскі бяздомны мастак Валер Ляшкевіч раскажа, як ён страціў дах над галавой і як яму з расейскім пашпартам жывецца на радзіме.

Турэмная літаратура на Свабодзе: эсэ Паўла Севярынца пра беларускую кантрабанду.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
XS
SM
MD
LG