Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улада: Надзвычайнага становішча ва Ўкраіне ня будзе


Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Клюеў заяўляе, што ў краіне ня будзе ўведзена надзвычайнае становішча ў сувязі з пратэстамі ў Кіеве.

Акрамя таго, ён раскрытыкаваў дзеяньні мітынгоўцаў, якія кідаюць «кактэйлі Молатава» ў прадстаўнікоў праваахоўных органаў.

«Калі кідаюць шашкі і «кактэйлі Молатава» ў прадстаўнікоў праваахоўных органаў, гэта таксама няправільна», – сказаў ён.

Аб пацярпелых журналістах падчас нядаўніх падзей у Кіеве Клюеў сказаў, што «ў гэтым пытаньні ўзбуджаная крымінальная справа, цяпер гэтым пытаньнем займаюцца».

У Кіеве на вуліцы Грушэўскага, што вядзе да будынкаў Кабміна і Вярхоўнай Рады, пачынаючы ад 19 сьнежня працягваліся жорсткія сутычкі паміж радыкальнымі дэманстрантамі і байцамі «Бэркуту» ды ўнутраных войскаў. Дэманстранты кідалі ў міліцыянтаў камяні і бутэлькі з запальнай вадкасьцю, а спэцназаўцы закідвалі мітынгоўцаў шумавымі гранатамі і стралялі з траўматычнай зброі.

Сёньня з раніцы сутыкненьняў не было, мітынгоўцы дамаўляюцца зь міліцыянтамі.
XS
SM
MD
LG