Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты на прэзыдэнта задэкляруюць свае фабрыкі і заводы


Кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі на бліжэйшых выбарах будуць вымушаныя падаваць у Цэнтравыбаркам мадэрнізаваную дэклярацыю пра свае прыбыткі і маёмасьць. Такое меркаваньне выказала 21 студзеня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Падчас сёньняшняга абмеркаваньня дэклярацыі для кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў яна паведаміла:

«Ужо ёсьць дамова зь Міністэрствам па падатках і зборах, што ўсё-ткі пасьля гэтых выбараў будзе створана адмысловая камісія. І нарэшце будзе зроблены перапрацаваны, абноўлены, мадэрнізаваны праект пастановы Савета Міністраў, які зацьвердзіць дэклярацыю спэцыяльна для нашых выбарных мэтаў. Таму што тая форма, якая цяпер дзейнічае, ужо некалькі састарэла».

Пасьля завяршэньня паседжаньня я пацікавіўся ў старшыні ЦВК, у чым сутнасьць зьменаў. У адказ пачуў:

«Там ёсьць некаторыя састарэлыя пытаньні. Напрыклад, цяпер падатковая інспэкцыя патрабуе паказваць ня толькі маёмасьць жылую, але і маёмасьць прамысловага значэньня. Ёсьць пэўныя дэталі. І таму патрэбна рабіць больш падрабязную кваліфікацыю».
XS
SM
MD
LG