Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці выпусьціць Лукашэнка Бяляцкага? Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны


Сярод тэмаў:

Аляксандар Лукашэнка даручыў першаму намесьніку Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандру Радзькову праверыць інфармацыю пра кампэнсацыю Алесем Бяляцкім грашовай шкоды, у нанясеньні якой яго прызнаў вінаватым суд. Лукашэнка назваў гэта сур’ёзным аргумэнтам.

Таксама Лукашэнка заявіў, што ў адносінах Беларусі з Захадам наладзіўся дыялёг. Ён сказаў, што ня будзе сябраваць з Захадам на шкоду Расеі, і з Расеяй — на шкоду Захаду

Украінскія мэдыі мяркуюць, што ва Ўкраіне рыхтуецца ўвядзеньне надзвычайнага становішча. Лідэр партыі «Ўдар» Віталь Клічко заклікаў украінцаў прыяжджаць у Кіеў і абараніць парадак у сталіцы

Апытаньне ў Менску: «Як вы ацэньваеце тое, што адбываецца ў Кіеве? Калі прэзыдэнт Януковіч пойдзе шляхам Лукашэнкі — гэта вас засмуціць ці парадуе?»

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
XS
SM
MD
LG