Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Радыё Свабода абуранае зьбіцьцём журналістаў у Кіеве


Зьбітыя журналісты Дзьмітры Баркар і Ігар Ісхакаў
Зьбітыя журналісты Дзьмітры Баркар і Ігар Ісхакаў

Кіраўніцтва Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода выказвае абурэньне ў сувязі са зьбіцьцём журналістаў у Кіеве.

У ліку пацярпелых – рэпартэр і апэратар Украінскай службы Радыё Свабода – Дзьмітры Баркар і Ігар Ісхакаў.

Старшыня Рады кіраўнікоў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Джэф Шэл і прэзыдэнт радыёстанцыі Кевін Клоўз заклікалі ўкраінскія ўлады неадкладна расьсьледаваць здарэньне.

Яны падкрэсьлілі, што гвалт у дачыненьні да журналістаў непрымальны ні пры якіх абставінах і азначае ціск на свабоду слова, і заклікалі пакараць вінаватых у нападах.

Супрацоўнікаў Радыё Свабода Дзьмітрыя Баркара і Ігара Ісхакава зьбілі дубінкамі байцы спэцназу «Бэркут», затым журналістаў затрымалі і на працягу пяці гадзін не давалі патэлефанаваць і зьвязацца з адвакатам. Баркар і Ісхакаў абверглі вылучаныя супраць іх абвінавачаньні ва ўжываньні гвалту і правакацыйных дзеяньняў у дачыненьні да сіл правапарадку.

Паводле Інстытуту масавай інфармацыі, ад дзеяньняў міліцыі пацярпелі 35 журналістаў, якія асьвятлялі падзеі ў цэнтры Кіеву.

Згодна з інфармацыяй «Рэпартэраў бязь межаў», шмат хто быў паранены ў выніку ўжываньня шумавых гранат і іншых спэцсродкаў.

Раней паведамлялася, што ўсяго ў сутыкненьнях у Кіеве 20-21 студзеня пацярпелі больш за 200 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG