Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бангкоку надзвычайнае становішча


Антыўрадавыя пратэстоўцы ў Бангкоку

Антыўрадавыя пратэстоўцы ў Бангкоку

У сталіцы Тайлянду Бангкоку і прылеглых раёнах ад 22 студзеня на 60 дзён уведзенае надзвычайнае становішча.

Згодна з урадавым указам, службы бясьпекі надзяляюцца правам уводзіць камэнданцкую гадзіну, затрымліваць людзей без выстаўленьня абвінавачаньняў, уводзіць цэнзуру, забараняць палітычныя сходы з колькасьцю ўдзельнікаў больш за пяць і аб’яўляць «зачыненымі» цэлыя раёны Бангкоку.

Так улады спрабуюць спыніць сутыкненьні паміж прыхільнікамі і апанэнтамі дзейнага прэм’ер-міністра Йынглак Чынават і яе брата, экс-прэм’ера Таксіна, якіх апазыцыя абвінавачвае ў карупцыі і няздольнасьці даць рады эканамічным праблемам краіны. Апазыцыянэры дамагаюцца адстаўкі цяперашняга ўраду і лічаць, што датэрміновыя выбары павінны прайсьці толькі пасьля таго, як у Тайляндзе будзе сфармаваны часовы ўрад. Выбары прызначаныя на 2 лютага.

У часе супрацьстаяньня ўжо загінулі ня менш за 10 чалавек, сотні параненых.
XS
SM
MD
LG