Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія пачынае перамовы аб уступленьні ў Эўразьвяз


Сёньня пачынаюцца перамовы аб умовах уступленьня Сэрбіі ў Эўразьвяз.

«Гэта гістарычны момант для Сэрбіі» — заявіў у сэрбскай тэлевізіі прэм’ер-міністар краіны Івіца Дачыч.

Сэрбія, якая доўгі час лічылася ізгоем у эўрапейскай палітыцы ў сувязі са сваёй роляй у войнах паміж рэспублікамі былой Югаславіі ў 1990-х гадах, некалькі гадоў назад зрабіла выразны паварот у бок дэмакратычных рэформаў і інтэграцыі з Эўропай. Пачатак перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз разглядаецца палітычнымі экспэртамі менавіта як узнагарода за зьмену сэрбскай унутранай і зьнешняй палітыкі.

Пералом у падыходзе Брусэлю да Бялграду наступіў у 2012 годзе, калі ўрад Сэрбіі ўхваліў дамову аб нармалізацыі адносін з Косавам, падрыхтаваную пры пасярэдніцтве Эўразьвязу. Паводле гэтай дамовы этнічныя сэрбы могуць кантраляваць паліцыю і адміністрацыю паўночнага Косава, дзе яны складаюць большасьць. У сваю чаргу яны абавязаліся прызнаць уладу цэнтральнага ўраду Косава.

Перамовы Сэрбіі аб уступленьні ў Эўразьвяз могуць зацягнуцца на доўгія гады. Прыкладам, Славенія, якая ўступіла ў Эўразьвяз у 2004 годзе, вяла такія перамовы цягам шасьці гадоў, а Харватыя (сябар ЭЗ з 2013 г.) — цягам дзевяці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG