Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: А навошта кандыдатам шмат грошай?


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія прыняла спэцыяльную пастанову «Аб фондах кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі».

Згодна з гэтым дакумэнтам, для кандыдатаў у дэпутаты абласных і Менскага гарадзкога савета ўстаноўлены максымум асабістага фонду ў памеры 30 базавых велічынь. Гэта азначае, што фонд аднаго кандыдата ня можа перавышаць тры мільёны дзевяцьсот тысяч рублёў.

На пытаньне Свабоды, ці хопіць гэтых грошай, Лідзія Ярмошына адказала:

«А навошта ім болей? Я думаю, што на гэтыя грошы можна зьмясьціць адзін ці нават два білборды ў Менску. І хай на гэтага чалавека пазіраюць».

Што тычыцца дэпутатаў ніжэйшых узроўняў, дык для іх устаноўлены максымум у памеры 10 базавых велічыняў, то бок яны ня могуць мець на сваім асабістым рахунку больш за адзін мільён трыста тысяч рублёў.

Таксама сёньня зрабілі абавязковымі запаўненьне дэклярацыі аб прыбытках і маёмасьці для кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, за выключэньнем самага ніжэйшага роўню. То бок гэтыя дакумэнты ня трэба здаваць тым, хто балятуецца ў склад пасялковых, сельскіх і гарадзкіх саветаў, якія ўваходзяць у склад раёна: напрыклад, такіх гарадоў, як Барань альбо Заслаўе. Паводле Лідзіі Ярмошынай, такіх гарадоў у Беларусі прыкладна паўтара дзясяткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG