Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятары хочуць разьняць пратэстоўцаў і «Беркут»


Раніцай 21 студзеня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве да пратэстоўцаў і супрацоўнікаў унутраных войскаў ды спэцназу «Беркут» прыйшлі сьвятары і пачалі чытаць малітвы.

Сьвятары трымалі ў руках крыж, якім спрабавалі асьвяціць месца супрацьстаяньня, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Пасьля іх «баявыя» дзеяньні спыніліся. Некалькі мітынгоўцаў разьмясьціліся за барыкадай, пабудаванай на базе згарэлых міліцэйскіх мікрааўтобусаў.

У сваю чаргу праваахоўнікі стаяць мяжой на адлегласьці некалькіх дзясяткаў мэтраў, прыкрыўшыся мэталічнымі шчытамі.

Над вуліцай гучаць званы.

Тым часам да ўрадавага кварталу едуць новыя аўтобусы з міліцыяй.
XS
SM
MD
LG