Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і ЭЗ аслабілі санкцыі супраць Ірану


Эўрапейскі зьвяз і Злучаныя Штаты прыпынілі шэраг эканамічных санкцый супраць Ірана пасьля атрыманьня пацьверджаньня, што Тэгеран пачаў рэалізацыю пагадненьня аб спыненьні ядзернай праграмы.

Ірану стане лягчэй выходзіць на міжнародны рынак з прадукцыяй нафтахіміі, нафтай, каштоўнымі мэталамі.

У заяве ЭЗ гаворыцца, што санкцыі прыпыненыя прынамсі на шэсьць месяцаў. Гэта частка пагадненьня, дасягнутага ў лістападзе паміж Іранам і шасьцю сусьветнымі дзяржавамі — Вялікабрытаніяй, Кітаем, Францыяй, Нямеччынай, Расеяй і ЗША.

Белы дом пацьвердзіў у панядзелак, што Вашынгтон таксама аслабіў абмежаваньні ў дачыненьні да Ірана.

Іранскія афіцыйныя асобы раней заявілі, што ўзбагачэньне ўрану на двух ядзерных аб’ектах краіны спынена. Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) правярае гэтую інфармацыю.
XS
SM
MD
LG