Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: перамовы ці сілавы сцэнар? Эфір з Аленай Радкевіч ад 20:00


Украіна чакае перамоваў паміж уладай і апазыцыяй пра выйсьце з палітычнага крызысу.

Ці ёсьць яшчэ запас цярпеньня ва ўлады і ўдзельнікаў Эўрамайдану? Ці засталіся шанцы на мірнае вырашэньне зацягнутага процістаяньня? Вы пачуеце жывое ўключэньне з Кіеву, меркаваньні аналітыкаў.

Мы таксама падвядзем папярэднія вынікі першага этапу мясцовых выбараў,

паразважаем, на якія алімпійскія посьпехі можа разьлічваць Беларусь і абмяркуем, чаму сумы ганарараў спартоўцам не адбіваюцца на іх дасягненьнях,

распавядзем чарговую гісторыю ў рубрыцы «Жыцьцё пасьля раку»

і пазнаёмім з урыўкамі кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня».

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
  • 16x9 Image

    Алена Радкевіч

    Журналістка. Працавала вядучай радыёстанцыі «Беларуская Маладзёжная», карэспандэнткай Бі-Бі-Сі, расейскай незалежнай прэсы, удзельнічала ў самвыдаце. З Радыё Свабода ад 1991.

XS
SM
MD
LG