Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым ганарацца і чаго баяцца журналісты на Майдане?


Больш за 50 журналістаў спазналі фізычны гвалт і былі цяжка параненыя падчас асьвятленьня грамадзкіх пратэстаў у Кіеве.

У якіх умовах працуюць карэспандэнты розных мэдыяў на Майдане? І чым гэтыя ўмовы падобныя, а чым адрозьніваюцца ад працы журналістаў у Беларусі падчас гарачых падзеяў? Ці дапамагаюць журналістам спэцыяльныя камізэлькі? Як зьмянілі працу СМІ жывыя відэатрансьляцыі з Майдану? Як падаюць падзеі на Майдане карэспандэнты суседніх ды іншых краінаў? Чым ганарацца журналісты Майдану і чага баяцца? Ці сьпяваюць журналісты разам з усімі гімн Майдана? І ці цяжка захаваць бесстароннасьць падчас асьвятленьня гарачых падзеяў?

Гэта ды іншае ў перадачы «Бяз гальштукаў» з Ганнай Соўсь абмяркоўваюць супрацоўніца ўкраінскай службы Радыё Свабода Наталка Чурыкава і супрацоўнік грузінскай службы Свабоды Коба Ліклікадзэ, які толькі вярнуўся з Кіева.

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG